10.04.2020 / 16:04

Школьныя канікулы працягнулі яшчэ на тыдзень 15

У Беларусі працягнулі школьныя канікулы да 18 красавіка. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале «Пул першага».

«Паводле нашай інфармацыі, Каранік і Карпенка сёння далажылі — першы рашэнне падтрымаў», — піша прэзідэнцкі тэлеграм-канал.

Нагадаем, раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаны на 6 дзён — з 6 па 11 красавіка ўключна.

«З улікам цяперашняга эпідэміялагічнага становішча, сезонным уздымам захворвання па вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, грыпе, іншых інфекцыях і неабходнасці стабілізацыі становішча кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка», — паведамляе адміністрацыя прэзідэнта.

Чацвёртая чвэрць пачнецца 20 красавіка і працягнецца да 30 мая (навучальны год не працягваецца).

Фота Сяргея Гудзіліна

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
циник / Адказаць
10.04.2020 / 16:08
iм бы канiкулы сам народ працягнуу, дзявацца было няма куды.
1
вусцішны троль / Адказаць
10.04.2020 / 16:11
а чаму такую інфармацыю паведамляе “пуп першага”, а не міністэрства адукацыі?!
5
Иня / Адказаць
10.04.2020 / 16:18
А почему на онлайн нельзя перевести?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру