Колькасць памерлых ад COVID-19 у свеце ўжо перавысіла 100 тысяч чалавек.

Зараз налічылі 1 666 901 выпадак заражэння, з іх 100 450 памерлі.

Усяго вылечыўся ад каранавіруса 369 971 чалавек.

Больш за ўсё захворванняў (амаль 490 тысяч) зафіксавалі ў ЗША. Там амаль 18 тысяч смерцяў.

На другім месцы Іспанія — 157 тысяч заражэнняў і амаль 16 тысяч смерцяў. На трэцім месцы Італія (147 тысяч і 18 800 адпаведна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0