Самы буйны штраф за парушэнне патрабавання прытрымлівацца дыстанцыі ў два метры ў Латвіі быў выпісаны на гэтым тыдні. У Алуксне паліцыя аштрафавала мужчыну, які адмаўляўся выконваць дыстанцыю, на 1000 еўра, паведамляе Delfi.

8 красавіка кампанія з чатырох чалавек у Алуксне не выконвала патрабавання прытрымлівацца фізічнай дыстанцыі. Трое мужчын былі аштрафаваныя кожны на 150 еўра, чацвёрты — на 1000 еўра. Яго раней неаднаразова папярэджвалі ў сувязі з падобнымі парушэннямі, і ён заяўляў супрацоўнікам паліцыі, што не будзе выконваць правілы.

У цэлым супрацоўнікі латвійскай паліцыі і паліцыі самакіраванняў з 13 сакавіка па 8 красавіка правялі 23 945 праверак і аформілі 278 пратаколаў аб адміністрацыйным парушэнні ў сувязі з парушэннем абмежаванняў, уведзеных падчас надзвычайнай сітуацыі.

Пакаранні за такія парушэнні — штрафы ў дыяпазоне ад 10 да 450 еўра. Большая частка парушальнікаў аштрафаваная на 10 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0