У трэцім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі «Гомель» на хатняй пляцоўцы ў овертайме перамог менскае «Юнацтва».
Прычым, падзеі разгортваліся падобна як у першай гульні. Толькі каманды памяняліся месцамі.

Два перыяды парадавалі гомельскую тарсіду толькі адной закінутай шайбай Ярковіча. Затое ў трэцім перыядзе інтрыга закруцілася.

Спачатку Пчэлякоў падвоіў перавагу «рысей», але затым Кітараў і Сцяпанаў лік аднавілі. Лёс матчу вырашаўся ў дадатковы час, дзе Усенка прынёс перамогу гаспадарам — 3:2.

Лік у серыі 2:1 (да чатырох перамог) на карысць «Гомеля». Наступны матч пройдзе заўтра ў горадзе над Сожам. Прамая трансляцыя на тэлеканале «Лад».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?