Новае пагадненне АПЕК+ па скарачэнні здабычы нафты можна параўнаць з Брэсцкім мірам, які стаў зневажальным для Расіі. Пра гэта ў суботу, 11 красавіка, заявіў РБК віцэ-прэзідэнт і саўладальнік найбуйнейшай расійскай прыватнай нафтавай кампаніі «Лукойл» Леанід Фядун.

«Я б прывёў прыклад Брэсцкага міру, калі бальшавікі ў 1918 годзе былі вымушаны з розных прычын пайсці на ўгоду з Германіяй, якая была зневажальнай і цяжкай», — адзначыў Фядун, каментуючы складзеную ўгоду.

Калі ж пагадненне заключыць не ўдалося б, усе нафтасховішчы свету былі б цалкам «заліты» праз 40-45 дзён.

Нагадаем, 22 з 23 краін у фармаце АПЕК+ дамовіліся аб зніжэнні здабычы нафты на 10 мільёнаў бараляў у суткі ў маі і чэрвені, пасля — на 8 мільёнаў на працягу паўгода і на 6 мільёнаў у наступныя 16 месяцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?