Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на ліпень 2020 года, энергетычны пуск плануецца ў верасні — кастрычніку. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у эфіры АНТ.

Фота Надзеі Бужан

«Сёлета плануецца фізічны пуск энергаблока і энергетычны пуск, гэта значыць ужо выдача першых кілават-гадзін у энергасістэму краіны. Па фізічным пуску мы арыентуемся, што гэта ліпень, адпаведна, выдача першых кілават-гадзін электрычнай энергіі — гэта верасень — кастрычнік», — заявіў Віктар Каранкевіч.

Паводле яго слоў, пакуль Мінэнерга арыентуецца на гэтыя графікі.