Пажар адбыўся ў прыватным доме ў Быхаве — загінуў гаспадар, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Раніцай 11 красавіка ратавальнікаў выклікалі на ліквідацыю пажару прыватнага трохкватэрнага дома. Суседзі паведамілі, што ў адной з кватэр яшчэ заставаўся чалавек.

Гаспадар жытла, індывідуальны прадпрымальнік 1977 г. н., жыў адзін. Ратавальнікі знайшлі яго без прытомнасці на падлозе ў пакоі, вынеслі на свежае паветра. Работнікі «хуткай» канстатавалі смерць.

Агонь знішчыў канапу, пашкодзіў маёмасць і сцены ў пакоі.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0