Меркаванні9090

Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай

Аглядальнік тэлеканала СТВ звязаў каранавірус з бактэрыялагічнай зброяй ЗША.

Рыгор Азаронак на дзяржаўным тэлеканале СТВ заявіў, што «танец каранабесія» і «хваля інфармацыйнай пандэміі» за некалькі тыдняў паставілі крыж на «так званай глабалізацыі», якая ішла трыццаць гадоў з часу распаду СССР.

«Каму выгадна?» — задаецца пытаннем Азаронак. І адказвае: глабалізацыя мусіла зрабіць сусветным лідарам ЗША, а выйграў Кітай. Таму глабалізацыю Захад і вырашыў спыніць.

Азаронак працытаваў публікацыю «Ленты.ру» за 2015 год пра «паспяховы лабараторны эксперымент па стварэнні гібрыднай формы каранавіруса кажаноў». А таксама словы сакратара Савета бяспекі РФ Мікалая Патрушава пра «асаблівую трывогу» з нагоды размяшчэння Злучанымі Штатамі біялабараторый па ўсім свеце, сказаныя «яшчэ год таму».

«Трэба вымавіць словы, за якія сёння тут жа абвесцяць вар'ятам», — кажа Азаронак. І вымаўляе: «Біялагічная зброя».

«Расія нядаўна прапанавала змагацца з пандэміяй усёй грамадой, — кажа Азаронак. — Адмяніць санкцыі і абмежаванні, аб'яднаць намаганні. Не далі…»

Па словах Азаронка, адзін з нямногіх, хто не схіліўся перад сусветным ціскам, хто «захоўвае мужнасць, волю і характар», — гэта кіраўнік беларускай дзяржавы.

«За Беларуссю зараз сочаць ва ўсім свеце. І зайздросцяць», — упэўнівае Азаронак.

«Прыйшоў час даказаць, што Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай, а гордая рэспубліка-партызанка. Наперадзе — юбілей Перамогі, сустрэнем яго годна. Гнём сваю лінію».

Чытайце таксама: Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ

Каментары90

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску1

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву21

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць