12.04.2020 / 18:38

Нямецкі эпідэміёлаг прапануе заразіць моладзь каранавірусам, каб выпрацаваць калектыўны імунітэт  47

Вядучы нямецкі эпідэміёлаг, кіраўнік аддзела мікрабіялогіі ў Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэце, Аляксандр Кекуле заклікае не чакаць міфічную вакцыну. Ён лічыць, што трэба распачаць радыкальныя крокі, каб выйсці з каранціну.

Кекуле быў тым самым чалавекам, які папярэджваў, што вірус ахопіць Еўропу, і публічна заклікаў урад Ангелы Меркель пачаць праверку міжнародных турыстаў яшчэ ў студзені 2020 года.

На думку прафесара, каранцін можа працягвацца занадта доўга і прынясе больш шкоды, чым сам вірус. Таму ён распрацаваў план бяспечнага выхаду з сітуацыі.

«Нельга чакаць вакцыну, — заявіў прафесар Кекуле у каментары выданню The Telegraph. — Мы не можам заставацца пад замком ад шасці месяцаў да года. Калі мы зробім гэта, наша грамадства і наша культура будуць разбураныя», — папярэджвае Кекуле.

У сакавіку, калі вірус ахапіў Германію, Кекуле заклікаў зачыніць мяжу і школы. Тады ўсеагульны каранцін быў адзіным варыянтам, каб запаволіць пашырэнне і прадухіліць перагружанасць бальніц, тлумачыць ён.

«Але працяглае спыненне ўсяго можа прынесці больш шкоды, чым сам вірус», — канстатуе вучоны.

Кекуле лічыць, што з татальнага каранціну трэба выходзіць неадкладна. І зрабіць гэта трэба бяспечным чынам, згодна з планам з трох простых пунктаў.

Па-першае, паводле яго слоў, людзі сталага веку і тыя, у каго ёсць спадарожныя хранічныя хваробы, павінны заставацца ў ізаляцыі.

Другі пункт плана прафесара Кекуле: пераход ад сацыяльнага дыстанцыявання да інтэлектуальнага.

«Нам трэба адаптаваць дыстанцыю да сітуацыі. Напрыклад, касір у касе супермаркета будзе падвяргацца рызыцы заражэння на працягу ўсяго дня. Яму трэба насіць маску, яму патрэбныя належныя меры гігіены. Таксіст павінен навучыцца не чапаць свой твар, калі кранаўся грошай».

Па сутнасці, усе мы павінны прывыкнуць насіць маскі ў любым памяшканні, дзе ёсць іншыя, лічыць прафесар Кекуле. Звычайнай хірургічнай маскі дастаткова.

Калі першыя два пункты мала каго здзівяць, то трэці можа шакаваць.

Кекуле заклікае спецыяльна заразіць каранавірусам маладое насельніцтва Германіі.

«Тыя, хто маладзейшы за 50 гадоў, наўрад ці памруць альбо сур'ёзна захварэюць, — кажа ён. — Мы павінны дазволіць ім заразіцца, каб яны маглі выпрацаваць імунітэт».

Пытанне, якое ўзнікае: ці магчыма атрымаць імунітэт, перахварэўшы каранавірусам?

Калі чаканні не апраўдаюцца, то гвалтоўнае заражэнне маладой часткі насельніцтва прывядзе толькі да маштабавання эпідэміі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

19
меркаванне / Адказаць
12.04.2020 / 18:47
Гэта як ад оспы прывіваюць вірус оспы? А ён што прапануе? "метад драздуна"- ніякіх абмежаванняў у грамадскім жыцці, як быццам каранавіруса для маладзейшых за 50 гадоў няма?
47
хамса / Адказаць
12.04.2020 / 18:51
не нашчадак гітлера часам, не?
26
bell / Адказаць
12.04.2020 / 18:53
І што з імі далей рабіць: ізаляваць, ці хай па вуліцы ходзюць, на працу, па свеце раз'яжжаюцца. Няхай вірус мутуе перасяляючыся з аднаго арганізма ў другі і назад. Дзе такіх вучоных вучаць?)
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру