12.04.2020 / 19:40

Біл Гейтс: Вакцыну ад каранавіруса можна зрабіць за паўтара года 19

Амерыканскі мільярдэр і філантроп Біл Гейтс заявіў у інтэрв'ю bbc.com, што вакцына супраць каранавіруса можа быць гатовая праз паўтара года, але для масавай вытворчасці прэпарата свету, магчыма, прыйдзецца змякчыць звычайныя працэдуры праверкі бяспекі.

«Урадам прыйдзецца вырашыць, ці трэба вызваліць ад адказнасці кампаніі і сказаць ім: «Наперад, за справу!» — у ​​сітуацыі, калі ў нас проста няма часу, каб зрабіць усё па звычайных правілах».

У сярэдзіне сакавіка медыцынскі карэспандэнт Бі-бі-сі Джэймс Галахер паведамляў, што навукоўцы ўжо распрацавалі некалькі варыянтаў вакцыны супраць Covid-19 і цяпер тэстуюць іх на жывёлах. Калі тэсты пройдуць паспяхова, наступны этап — выпрабаванні на людзях — можа пачацца ўжо ў гэтым годзе.

Намаганні вучоных ускладняе той факт, што ў свеце могуць існаваць адразу некалькі разнавіднасцяў каранавіруса.

Тым часам вядучы брытанскі навуковец па барацьбе з каранавірусам — прадстаўнік Wellcome Trust Джэрэмі Фарар — заявіў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што распрацоўка вакцыны будзе ўскладнена яшчэ і тым, што аналізы некаторых людзей, якія перахварэлі Covid-19, паказваюць прысутнасць віруса ў другі раз.

Гэта адбылося з амаль 100 пацыентамі ў Паўднёвай Карэі, і навукоўцы пакуль не разумеюць, ці азначае гэта, што вірус застаецца актыўным у крыві альбо гэтыя людзі заражаюцца паўторна.

Дабрачынны фонд заснавальніка кампаніі Microsoft — у ліку тых, што фінансуюць распрацоўку вакцыны супраць Covid-19. Па словах Гейтса, толькі вакцынацыя дазволіць вярнуцца да ладу жыцця, што існаваў да пандэміі Covid-19.

Біл Гейтс, які даўно ўжо папярэджваў пра магчымую глабальную пандэмію, таксама сказаў, што на распрацоўку новай вакцыны выдаткоўваецца недастаткова сродкаў, хоць барацьбу з каранавірусам ужо параўноўваюць з вайной, а на бяспеку выдаткоўваюцца значна больш істотныя грошы.

«Быў перыяд, калі і я, і эксперты ў галіне медыцыны казалі, што пандэмія можа стаць найбуйнейшай катастрофай, з якой калі-небудзь сутыкалася чалавецтва, — сказаў Гейтс Бі-бі-сі. — Яшчэ ў 2015 годзе я казаў пра гэту пагрозу».

«З часам мы паглядзім на ўсё гэта, і вельмі мала краін атрымаюць адзнаку «выдатна», таму што большасць проста спрабуе рэагаваць на тое, што адбываецца, мы не былі да гэтага гатовыя, — заявіў заснавальнік кампаніі. — Ніхто не рыхтаваўся да гэтага, не спрабаваў думаць пра тое, што можа адбыцца. У выніку мы апынуліся на нязведанай тэрыторыі ў тым, што тычыцца арганізацыі аховы здароўя і эканамічнай палітыкі».

У сярэдзіне сакавіка паведамлялася, што ў ЗША пачаліся першыя выпрабаванні вакцыны супраць каранавіруса на добраахвотніках. Распрацоўку гэтай вакцыны фінансуе Нацыянальны інстытут аховы здароўя ЗША.

Аднак эксперты таксама прагназавалі, што нават калі гэтыя выпрабаванні пройдуць паспяхова, то да моманту, пакуль вакцына стане агульнадаступнай, можа прайсці яшчэ паўтара года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

52
Джанни Родари / Адказаць
12.04.2020 / 20:21
Ну вот и определились те, кому выгодно. Я так и думал. ....!
45
Рыгор / Адказаць
12.04.2020 / 20:56
Джанни Родари, и это правда. Поинтересуйтесь про ген люцифера, к словв.
33
Вожык / Адказаць
12.04.2020 / 21:00
Трамп скажет - напрягутся и разработают за три месяца
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру