Па стане на канец дня 12 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 1 853 155 чалавек, 114 247 памерлі, вылечыліся 423 625. 

За дзень выявілі 72 523 інфіцыраваных (11 красавіка — 80 961, 10 красавіка — 94 629).

За дзень памерлі 5417 чалавек (11 красавіка было 6092, 10 красавіка — 6973, 9 красавіка — 7234).

Краінай, якая найбольш церпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 560,3 тысячы заражаных, памерлі за ўчорашні дзень 1528 (11 красавіка было 1833 чалавек, 10 красавіка — 2035). У Іспаніі — 166,8 тысячы заражаных (памерлі за 12 красавіка 603 чалавекі, 11 красавіка было 525, 10 красавіка — 634). У Італіі — 156,3 тысячы заражаных (памёр 12 красавіка 431 чалавек — гэта найменшая лічба за дзень ад 19 сакавіка).

Найбольш памерлых за 12 красавіка пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (737).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0