У ноч на нядзелю, 12 красавіка, у Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы памёр 63-гадовы Мікалай Цярэня. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў ягоны сын Віталь. Ёсць падазрэнні на каранавірус.

Мікалай Цярэня. Фота ok.ru.

Мікалаю Цярэню стала кепска яшчэ 6 красавіка, моцна паднялася тэмпература — да 39 градусаў. Сваякі сцвярджаюць, што мужчына выклікаў хуткую, але яна не прыехала, парэкамендавалі збіваць тэмпературу націраннямі і таблеткамі.

«Толькі 9 красавіка прыйшоў доктар дадому. На наступны дзень бацька пайшоў на прыём у паліклініку, адкуль яго з пнеўманіяй і забралі на Гомель», — кажа Віталь Цярэня.

Жонку мужчыны, а таксама ўнучку, якая гасціла ў бабы з дзедам, забралі ў жыткавіцкую бальніцу на каранцін. Пакуль не зразумела, калі іх могуць адпусціць.

«У 1:52 у ноч на нядзелю пазванілі з Гомеля, сказалі, што бацька памёр», — кажа Віталь. Пакуль сваякі не могуць забраць цела з абласнога цэнтра. Не бачылі родныя і заключэнне аб смерці. На гэты момант незразумела, у якім фармаце адбудзецца пахаванне: ці будзе гэта закрытая труна, ці не.

«У нас жа цяпер заўсёды пішуць «пнеўманія», — кажа пра прычыны смерці брат нябожчыка, Іван.

Адметна, што Мікалай Цярэня ўсё жыццё адпрацаваў на Жыткавіцкім маторабудаўнічым заводзе. Да апошняга часу ён працаваў там шліфоўшчыкам-наладчыкам штампавога абсталявання. Гэта якраз тое самае прадпрыемства, дзе ў аддзеле кадраў працавала жанчына, у якой у канцы сакавіка спачатку пацвердзіўся каранавірус, а потым медыкі заявілі, што каранавіруса не было.

Чытайце. Каранік: Тэсты жанчыны з пнеўманіяй з Жыткавіч пакуль разыходзяцца

«Наўрад ці ён мог па працы перасякацца з той жанчынай, — кажа сын. — Ніякіх хранічных захворванняў у бацькі не было. Нармальны, здаровы мужык».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
13.04.2020 / 15:11
Ну то ж перасідзент забараніў паміраць ад каронавіруса. Вось вам і вынік. 
4
счётчик Гейгера / Адказаць
13.04.2020 / 16:16
воз уехал, теперь будут только пневмонии.... Жах.
8
Литао / Адказаць
13.04.2020 / 16:17
Бывают при анализе легко положительные ,при повторном может быть отрицательный. Все возможо.Соболезнование...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру