75‑гадовы юбілей сёньня сьвяткуе Кастусь Цьвірка. Літаратар, які свой творчы шлях пачынаў зь вершаў, але выдаўшы некалькі ўхваленых крытыкай паэтычных кніг, заняўся навукай. Абараніўшы кандыдацкую, захапіўся перакладамі, адкрыўшы чытачам цудоўную польскамоўную паэзію беларускіх паэтаў дзевятнаццатага стагодзьдзя. А ў 1996 годзе стварыў унікальны выдавецкі праект — «Беларускі кнігазбор».

Гаворыць Кастусь Цьвірка: «Асноўная цяпер у мяне задача — гэта выдаць «Беларускі кнігазбор«, сэрыю кніг нашай клясыкі. Нядаўна выйшаў том выбраных твораў Рыгора Барадуліна, падрыхтаваны і здадзены ўжо ў вытворчасьць том Анатоля Вярцінскага, цяпер рыхтуецца том выбраных твораў Ніла Гілевіча, на чарзе — Генадзь Бураўкін. Ужо выдалі 45 тамоў. А сілы дае жаданьне зрабіць гэтую сэрыю, каб людзі ўбачылі, якая ў нас у Беларусі вялікая літаратура, літаратура старажытная і шматгранная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?