БелТА

Пра гэта Лукашэнка сёння заявіў на нарадзе ў Мінску, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ўжо прайшоў каталіцкі Вялікдзень, і хоць не многа, але людзі прыходзілі ў храмы, збіраліся каля іх. «Гэта справа кожнага чалавека. Але мы не забаранялі ніводнаму чалавеку. Калі вы хочаце схадзіць, калі ласка, ідзіце. Але людзі паберагліся. Гэта іх права», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На гэтым тыдні Вялікдзень будуць адзначаць праваслаўныя вернікі, якіх у Беларусі большасць. «Яшчэ раз падкрэсліваю: мы дарогу да храма нікому не закрываем. Гэта маё цвёрдае патрабаванне. Мы нікому нічога не забараняем. Мы гэта давялі да кіраўніцтва ўсіх цэркваў, канфесій, у тым ліку і праваслаўнай царквы. Хто хоча, той памоліцца, сходзіць у храм. Я буду ў царкве. Гэта мая традыцыя. Я рэдка бываю, але на Каляды і Вялікдзень я заўсёды ў царкве. Звычайна ў раёны выязджаю, бываю ў гэтых маленькіх цэркаўках», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён звярнуўся з заклікам да святароў з улікам наяўнага становішча не трымаць людзей доўга ў храмах. «Свечку паставіў, выйшаў і пайшоў. Усе казані лепш каля храма», — сказаў беларускі кіраўнік.

Ён таксама заявіў аб неабходнасці прадугледзець спецыяльныя месцы для традыцыйнага асвячэння яек і кулічоў, каб сталы былі не ў памяшканнях, а на адкрытым паветры. «Сталы трэба паставіць там, дзе вышэй, ветрык і іншае. Каб гэта не было ў памяшканнях. Трэба там, дзе можна. І святары гэта павінны разумець, асабліва ў гарадах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.