У сілавых структурах прыняты комплекс мер для мінімізацыі рызыкі віруснага заражэння. Пра гэта заявіў сёння журналістам дзяржакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў пасля нарады ў Лукашэнкі, паведамляе БелТА.

Паводле слоў дзяржсакратара, кіраўніка краіны цікавіла становішча спраў у сілавых структурах, якія цяжкасці яны адчуваюць у гэты перыяд. «Мною было даложана, што сілавыя структуры выконваюць задачы ў адпаведнасці са сваім прызначэннем. Яны, вядома, не жывуць па-за народам.

Натуральна, ёсць хворыя. Але гэта мізэрная колькасць, — заявіў Андрэй Раўкоў.

З улікам выканання тых задач, якія ўскладзены на сілавікоў (асабліва міліцыя, мытня, памежнікі), яны адчуваюць пэўную небяспеку пры выкананні сваіх задач. Але той комплекс мер, які зроблены для бяспекi ваеннаслужачых, выканання імі сваіх задач, дазваляе нам сёння казаць, што ён актуальны і дазваляе нам мінімізаваць захворванні сярод асабовага складу».

Дзяржсакратар Рады падкрэсліў, што сілавыя ведамствы выконваюць свае задачы ў поўным аб'ёме.

«Узброеныя Сілы рыхтуюцца да параду. Мы людзі ваенныя, парад ніхто не адмяняў. На сёння сярод удзельнікаў параду, які рыхтуецца, ніводнага захварэлага гэтым вірусам няма. Спадзяюся, што падрыхтоўка пройдзе без збояў, прымаюцца ўсе неабходныя меры засцярогі. Яны дазваляюць казаць пра тое, што мы планава падыходзім да правядзення параду. Рашэнне… Яно рашэнне палітычнае. Яно будзе прынята ў залежнасці ад абстаноўкі, якая будзе складвацца бліжэй да параду», — сказаў Андрэй Раўкоў