14 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, на большай частцы Гродзенскай і Віцебскай абласцей, на астатняй тэрыторыі краіны месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег), паведамляе Белгідрамет.

Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +5..+10°С.

У Мінску: месцамі па горадзе магчымы кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай 0..+2°С, днём +7..+9°С, увечары 1..+3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0