12 красавіка ва Ушацкім раёне пацвердзілі чатыры новыя факты заражэння каранавірусам. Два чалавекі раней праходзілі лячэнне ад пнеўманіі, столькі ж з'яўляліся кантактнымі асобамі па другім выпадку COVID-19. Зараз усе яны знаходзяцца ў інфекцыйным аддзяленні райбальніцы, паведамляе мясцовае выданне «Патрыёт».

Падключэнне іх да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх не патрабуецца.

Грамадзяне, якія цесна кантактавалі з інфіцыраванымі, экстрана абследаваны і таксама ізаляваныя. Вынікаў тэстаў пакуль няма.

У «інфекцыі» Ушацкай ЦРБ зараз знаходзяцца пяцёра чалавек з COVID-19. Пацыент, які захварэў першым, прайшоў неабходнае лячэнне і пасля кантрольных лабараторных даследаванняў выпісаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0