Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі, перадае БЕЛТА.
«Хачу вас запэўніць, што ў Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсякіх інфекцый. Яны цалкам адпавядаюць патрабаванням і нормам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя», — падкрэсліў кіраўнік краіны.
Ён адзначыў, што, нягледзячы на тое што Беларусь не зачыніла мяжу, у дачыненні да ўсіх, хто ўязджае, праводзяцца мерапрыемствы санітарна-каранціннага характару. Сітуацыя з захваральнасцю пастаянна адсочваецца і даводзіцца да грамадскасці.