Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Віктар Мантальяні паведаміў, што ўсе матчы нацыянальных зборных, намечаныя на восень гэтага года, могуць быць адменены з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі, паведамляе РБК.
«Правесці сустрэчы будзе няпроста, галоўная праблема — у арганізацыі міжнародных пералётаў. Прыярытэтам застаюцца нацыянальныя лігі. Варыянт аднавіць паўнавартасную працу да верасня ўсё яшчэ ў сіле, але, улічваючы цяперашнія расклады, я не думаю, што шанцы высокія», — цытуе словы Мантальяні CBC.
Як адзначыў віцэ-прэзідэнт ФІФА, ён сумняваецца ў тым, што на першыя матчы пасля выкліканага каранавірусам перапынку пусцяць гледачоў.
«Занадта вялікія рызыкі. Працэс вяртання да звычайных фарматаў у футболе будзе паступовым, як і ва ўсіх астатніх сферах жыцця», — падсумаваў Мантальяні.
У верасні 2020 года зборная Беларусі павінна была ўзяць старт у новым розыгрышы Лігі нацый. Супернікамі нашай зборнай з'яўляюцца каманды Літвы, Албаніі і Казахстана.