Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 15 красавіка з-за моцнага ветру, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Ноччу на поўначы краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж.

Ноччу і раніцай галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, парывы ​​могуць дасягаць 14 м/с, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі парывы ​​будуць да 15-20 м/с.

Уначы будзе вагацца ад -4 да +1. Удзень +4..+10.

Моцны вецер будзе і ў чацвер, днём на большай частцы краіны чакаецца ўзмацненне парываў ветру да 15-22 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0