Гэта адбылося ў ноч на 11 красавіка ў адной са шматпавярховак Мазыра, паведамляе абласная міліцыя.

Жанчына пачула шум на лесвічнай пляцоўцы. Яна паглядзела ў вочка і ўбачыла незнаёмага мужчыну. Той быў п'яны і курыў. Мазыранка выйшла з кватэры і зрабіла невядомаму заўвагу. У адказ той дастаў пісталет і прыставіў да галавы жанчыны. Яна паклікала на дапамогу мужа.

Гаспадар адштурхнуў нападніка і выбіў пнеўматыку з яго рук. Той у адказ дастаў электрашокер, але скарыстацца ім таксама не змог. Муж зноў пазбавіў крыўдзіцеля зброі, скруціў яго і не даў збегчы да прыбыцця міліцэйскага нараду.

Міліцыянты даставілі 29-гадовага жыхара Мазыра ў медыцынскую ўстанову. Агляд паказаў наяўнасць 1,5 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0