Пра гэта распавяла сёння падчас стрыму галоўны спецыяліст аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь.

«Дзеці да пяці гадоў могуць быць шпіталізаваныя з бацькамі, а таксама дзеці-інваліды да 18 гадоў. У выпадку, калі дзіцяці больш за 5 гадоў, то трэба ўдакладняць яго стан. Калі ён цяжка хворы і яму патрэбны дадатковы догляд, то пытанне можа рашацца ў індывідуальным парадку», — сказала Бурдзь.

Што да выпіскі маладых мам з дзіцём з радзільні, то яна будзе праходзіць у звычайным рэжыме, але рэкамендавана максімальна абмежаваць колькасць сваякоў. У ідэале, калі гэта будзе толькі бацька дзіцяці або іншы член сям'і. Фатографам пакуль дазволена здымаць гэты радасны момант, дадалі ў Мінздароўі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?