На тэлеканале АНТ пачалі паказваць сацыяльную рэкламу, у якой папярэджваюць, што паніка небяспечнейшая за каранавірус.

У роліку пажылая жанчына размаўляе з сяброўкай па тэлефоне, пачынае панікаваць з-за знікнення прадуктаў у краме, выбухае як шарык і знікае.

Гледачам паведамляюць, што паніка забівае.

«Паніка — гэта стрэс, які прыводзіць да знясілення арганізма і робіць яго больш адчувальным да захворвання COVID-19», — гаворыцца ў рэкламе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0