14.04.2020 / 19:23

У БНТУ пачалі вырабляць дэталі для апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх 2

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце пачалі вырабляць дэталі для апаратаў ШВЛ.

БНТУ і Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік» неадкладна адгукнуліся на запыт Міністэрства аховы здароўя і Мінскага навукова-практычнага цэнтра (МНПЦ) хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, у якім гаворыцца пра патрэбы ў вырабе камплектуючых для апаратаў ШВЛ і сродкаў абароны з мэтай аказання падтрымкі беларускім медыкам.

«Палітэхнік» у супрацоўніцтве з аддзелам анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі прыступіў да вырабу ўзораў сістэмы для падачы і ўвільгатнення кіслароду (патрэбнасць у іх — больш за 2 500 камплектаў), уключаючы наступныя дэталі: перахаднік ад кропкавых крыніц падачы кіслароду, вечка для ёмістасці ўвільгатняльніка кіслароду з опцыяй разгалінавання на 2 катэтары і разгалінавальнік падачы ўвільготненага кіслароду.

Акрамя гэтага, з выкарыстаннем 3D-друку выраблены ўзоры клапана Вентуры для апаратаў вентыляцыі лёгкіх двух тыпаў, праводзяцца іх выпрабаванні. Экстранная патрэба ў клапанах — больш за 1000 камплектаў з рознай прапускной здольнасцю. У найбліжэйшы час пачнецца іх выпуск.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Павел Ас / Адказаць
14.04.2020 / 20:05
Справа добрая.
2
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
14.04.2020 / 21:39
А хто апараты будзе вырабляць???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру