15.04.2020 / 12:59

Паглядзіце, як маштабна ў 17-м стагоддзі выглядаў замак у Смалянах ВІДЭА 17

У вёсцы Смаляны Аршанскага раёна знаходзіцца знакаміты замак «Белы Ковель». Энтузіяст Ахрэм Белабровік, стваральнік праекта VKL3D, уявіў, як мог выглядаць замак у 17 стагоддзі. Піша TUT.BY.

— Выкарыстоўваў усе магчымыя крыніцы, — кажа Белабровік TUT.BY. — У першую чаргу — усе магчымыя даследаванні (нашыя і папярэднія), папярэднія рэканструкцыі, вынікі раскопак і замалёўкі таго часу (у першую чаргу — Напалеона Орды і Юзафа Пешкі). Атрымалася займець нават невядомыя выявы, якія прадэманстравалі замак з іншага боку.

Першапачаткова планавалася прадставіць праект для працягу выставы ў Нацыянальным гістарычным музеі «Апыніся ў сэрцы Гісторыі». Але з-за эпідэміі выставу давялося перанесці. Таму было прынята рашэнне выкласці праект у адкрыты доступ.

— Зрабілі гэта больш для эмоцый, для хоць якога магчымага пазітыву сярод усіх гэтых цяперашніх жахаў. Таму я пісаў у анатацыі для роліка ў Youtube: «Не пакідайце ж свае цытадэлі! Усё адновіцца!». Проста глядзіце, ганарыцеся сваёй гісторыяй і атрымлівайце асалоду.

Будаўніцтва бастыённага замка пачалося ў 1620-х гадах. Побач знаходзілася мяжа з Расіяй, з якой ваявала Рэч Паспалітая. Але архітэктары ўсё ж стваралі рэзідэнцыю роду Сангушак, а не ваенныя ўмацаванні. Таму «Белы Ковель» меў рысы палаца ў стылі эпохі Рэнесансу.

Падчас Паўночнай вайны ў замку размясціўся гарнізон шведаў (гаспадар замка выступіў на іх баку). У 1708-м казакі Пятра I ўзялі «Белы Ковель» і разрабавалі яго. Пасля гэтага Сангушкі пераехалі ў Гродна, а замак стаў прыходзіць у запусценне.

Руіны замка. Фота: globus.tut.by

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў «Белы Ковель» канфіскавалі ў Сангушкаў і перадалі ва ўласнасць калежскага асэсара Васіля Сямёнава. Яго сын прадаў паўразбураны замак «на цэглу». У выніку ад замка засталіся толькі руіны самай высокай пяціяруснай вежы, якая захавалася да нашых дзён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Алесь / Адказаць
15.04.2020 / 13:21
Файненька
1
Той самы / Адказаць
15.04.2020 / 13:42
Веліч нашай краіны, якую больш за два стагодзьдзі акупанты і калябаранты прадаюць "на цэглу"...

Але адродзімся, выстаім, адбудуемся.

Жыве Беларусь!
1
Змiцер / Адказаць
15.04.2020 / 13:49
Проста супер!!!
Варта было б i у жыццi хоць гэтую вежу узнавiць.

Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру