Па стане на 9.00 15 красавіка яшчэ ў двух жыхароў Светлагорска вызначаны станоўчы тэст на каранавірус, паведаміў «Светлагорскім навінам» галоўны ўрач Светлагорскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Лугінец. Абодва шпіталізаваны ў Гомельскую абласную інфекцыйную бальніцу.

Такім чынам у Светлагорскім раёне восем выпадкаў каранавіруса. Іх стан здавальняючы. 63 кантактныя асобы першага ўзроўню шпіталізаваны, на самаізаляцыі дома — 37. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0