Урсула фон дэр Ляен, flickr.com.

Урсула фон дэр Ляен, flickr.com.

Еўракамісія (ЕК) распрацавала і агучыла тры крытэры для адмены каранціну ў ЕС, аднак нават магчымых дат іх адмены пакуль няма. Пра гэта заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у сераду на відэаканферэнцыі, прадстаўляючы рэкамендацыі ЕК краінам супольнасці па адмене каранціну.

Першы — эпідэміялагічны крытэр, павінен пацвердзіць, што распаўсюджванне хваробы значна знізілася за працяглы перыяд часу. Пра гэта можа сведчыць, напрыклад, устойлівае скарачэнне колькасці новых выпадкаў інфікавання і шпіталізацыі», — заявіла яна.

У апублікаваным дакуменце Еўракамісіі раскрываюцца астатнія крытэры, другі з якіх — наяўнасць дастатковага патэнцыялу сістэмы аховы здароўя. «Напрыклад: запаўняльнасць аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі, адэкватная колькасць бальнічных ложкаў, доступ да фармацэўтычных прадуктаў, неабходных у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, дзе існуе непазбежная рызыка дэфіцыту (антыбіётыкі, анестэтыкі, рэанімацыйныя прэпараты і міярэлаксанты), аднаўленне запасаў абсталявання (вентылятары, ахоўныя сродкі), наяўнасць структур першаснай медыцынскай дапамогі, а таксама дастатковы чалавечы рэсурс з адпаведнымі навыкамі», — адзначаецца ў рэкамендацыях.

Нарэшце, трэці крытэр — дастатковы патэнцыял сістэмы маніторынгу хваробы і кантактаў заражаных асоб. «У тым ліку, неабходна наяўнасць маштабных магчымасцяў тэставання для выяўлення хваробы і распаўсюджвання віруса ў спалучэнні з магчымасцямі адсочвання кантактаў і карантыну ў выпадку паўторнага з'яўлення і далейшага распаўсюджвання інфекцый. Магчымасці выяўлення антыцелаў будуць неабходныя для назірання за доляй насельніцтва, якое паспяхова пераадолела COVID-19 і, верагодна, набыло імунітэт», — гаворыцца ў дакуменце.

На працягу апошняга тыдня ў большасці краін Еўрасаюза колькасць тых, хто заразіўся і памер за дзень, адносна стабілізавалася, і ў некаторых выпадках нават пачала зніжацца. Але яно ўсё яшчэ застаецца стабільна высокім, выразнай тэндэнцыі да зніжэння пакуль няма.

13 красавіка Эманюэль Макрон абвясціў працяг каранціну ў Францыі да 11 мая, паколькі эпідэмія ў краіне «пакуль не утаймаваная». 15 красавіка Нацыянальны савет бяспекі Бельгіі павінны прыняць рашэнне аб тэрмінах каранціну ў гэтай краіне, дзе пакуль абмежавальныя меры дзейнічаюць да 3 мая, піша ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0