ria.ru

ria.ru

Галоўны доктар маскоўскай гарадской клінічнай бальніцы №71 Аляксандр Мяснікоў, вядомы як доктар Мяснікоў з праграмы «Пра самае галоўнае» на канале «Расія 1», будзе прызначаны кіраўніком інфармацыйнага цэнтра па маніторынгу сітуацыі з каранавірусам.

Доктар і тэлевядучы стане афіцыйным прадстаўніком штаба і як галоўны спікер арганізацыі будзе інфармаваць расіян пра пагрозу каранавіруса. Таксама ў яго абавязкі ўвойдзе апавяшчэнне насельніцтва аб спосабах прафілактыкі і лячэння новага захворвання.

Доктар быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах 2018 года і Сяргея Сабяніна — на выбарах мэра Масквы.

З пачаткам распаўсюджвання пандэміі Мяснікоў зрабіў мноства публічных заяў і прагнозаў аб распаўсюдзе каранавіруса, быў частым госцем YouTube-эфіраў свайго сябра Уладзіміра Салаўёва.

У лютым Мяснікоў сцвярджаў, што каранавірус можа быць карысным для расіян. Паводле яго слоў, людзі пачалі больш уважліва сачыць за здароўем, спалохаўшыся хваробы. Тады ён казаў, што шанец заразіцца каранавірусам у Расіі роўны нулю. У красавіку доктар прызнаў, што памыліўся ў сваім прагнозе па каранавірусе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0