Малдова пераносіць урачыстасці ў гонар Дня Перамогі на 24 жніўня з-за пандэміі. Пра гэта паведаміў у сераду прэзідэнт Ігар Дадон на сваёй старонцы ў фэйсбуку пасля нарады з арганізатарамі мерапрыемстваў.

«Зыходзячы з крызіснай сітуацыі, у якой мы апынуліся, і з улікам уведзеных уладамі абмежавальных мер, удзельнікі пасяджэння аднагалосна вырашылі, што масавыя мерапрыемствы: Марш Перамогі, «Бессмяротны полк», святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, пераносяцца на 24 жніўня, у дзень вызвалення Малдовы ад фашысцкай акупацыі», — напісаў Дадон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0