Фота Дзмітрыя Суганяева
Па стане на сёння амаль паўсюдна на рэках Беларусі назіраецца спад узроўню вады. Гэта будзе працягвацца і ў далейшым, паведамілі ў Гідрамеце, піша «Звязда».
Зніжэнне ўзроўню вады будзе адбывацца з інтэнсіўнасцю 1-6 сантыметраў за суткі.
Нязначны рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1-5 сантыметраў за суткі цяпер назіраецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Сураж — Ула, Нёмане каля Гродна і некаторых малых рэках.
На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Сожы каля Крычава і Слаўгарада ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства. А на Сожы пад Гомелем узровень вады блізкі да небяспечна нізкай адзнакі. У найбліжэйшыя дні тут стануць горшымі ўмовы для працы рачнога транспарту.