Здарэнне адбылося 15 красавіка на вуліцы Асаналіева, 30, паведамляе 112.by.

Двухгадовая дзяўчынка па неасцярожнасці засунула галаву ў пластыкавую накладку на ўнітаз і не змагла яе адтуль выцягнуць.

Ратавальнікі пры дапамозе нажніц павялічылі адтуліну накладкі і вызвалілі малую з пасткі. Увесь гэты час побач знаходзілася яе мама, якая дапамагала выратавальнікам супакоіць дачку. 

 Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0