Пракуратура загадала «Беллегпраму» спыніць выпуск звычайных марлевых масак без фільтруючага элемента, якія да гэтага пастаўляліся, напрыклад, у 6-ю гарадскую клінічную бальніцу, што прымае хворых на каранавірус і людзей 1-га кантакту, а таксама ў аптэчную рознічную сетку. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Нехта». 

Справа ў тым, што гэтыя маскі вырабляюцца па СТБ 19-гадовай даўніны і абсалютна не даюць неабходнай абароны пры распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі, паведамляе пракуратура ў сваім лісце. Па ацэнках эпідэміёлагаў, эфектыўнасць такіх вырабаў не перавышае і 10%.

Таму пракуратура просіць канцэрн «Беллегпрам» улічыць міжнародныя стандарты і наладзіць выпуск масак з выкарыстаннем фільтраў бактэрыялагічнага бар'еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0