Новы спосаб, як не дакранацца пальцамі кнопак у ліфце, сталі выкарыстоўваць некалькі месяцаў таму ў Кітаі і Японіі. Цяпер яго выкарыстоўваюць і ў Баранавічах, піша Intex-Press.

У адным са шматпавярховых дамоў у Паўночным мікрараёне жыхары пад'езда прымацавалі ў ліфце кавалачак пенапласту, куды ўваткнулі вялікую колькасць зубачыстак. Гэтыя драўляныя палачкі можна выкарыстоўваць пры націсканні на кнопкі ліфта. Побач ёсць аднаразовы кубачак для выкарыстаных зубачыстак.

У ліфце вывесілі аб'яву-зварот да ўсіх жыхароў пад'езда з просьбай па магчымасці прымацоўваць новыя зубачысткі наўзамен выкарыстаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0