Гандлёвыя сеткі Мінска знізілі рознічныя цэны на лімоны і імбір. Пра гэта паведаміла журналістам галоўны спецыяліст упраўлення кантролю спажывецкага рынку, сферы паслуг і за абаротам падакцызных тавараў Камітэта дзяржкантролю Кацярына Кавалёва, перадае БелТА.

«КДК працягвае маніторынг рознічнай гандлёвай сеткі. Калі параўноўваць з сітуацыяй на 7 красавіка, то цэны на імбір і лімоны на 13 красавіка знізіліся амаль ва ўсіх гандлёвых аб'ектах. Напрыклад, у крамах «Еўраопт», «Віталюр» і «Алмі» падзенне цэн на лімоны склала 24-35%, кошт 1 кг кораня імбіру паменшыўся на 15-41%», — сказала Кацярына Кавалёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0