Лідар Нямеччыны Ангела Меркель абвясціла пра частковае зняцце каранцінных абмежаванняў, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе Reuters.

З наступнага тыдня праца непрадуктовых крамаў будзе адноўлена, але правілы сацыяльнага дыстанцыявання будуць дзейнічаць сама меней да 3 мая.

Школы па ўсёй краіне пачнуць адкрывацца паступова з 4 мая.

Урад рэкамендаваў грамадзянам насіць ахоўныя маскі ў крамах і ў грамадскім транспарце.

Такія рашэнні былі прынятыя з улікам таго, што колькасць інфікаваных у Нямеччыне вось ужо два тыдні паслядоўна зніжаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0