Мінгарвыканкам, які вырашыў дапамагчы сталічным медыкам з жыллём, харчаваннем і дастаўкай на працу, даў ім для пражывання яшчэ адну гасцініцу. Яна знаходзіцца на вуліцы Купрэвіча, 4 — каля Парку высокіх тэхналогій. Першы гатэль, выдзелены мэрыяй яшчэ на мінулым тыдні, запоўнены ўжо на 68%, піша Tut.by.

Як выглядае новая гасцініца?

Першапачаткова горад вылучыў для медыкаў гасцініцу «Іст Тайм», што знаходзіцца ў 2-м Веласіпедным завулку і якая разлічана на 250 месцаў. Як распавялі ў Мінгарвыканкаме, цяпер у ёй жывуць 170 медыкаў з 10-й, 6-й, 4-й, 3-й бальніц, а таксама з БХМД.

Зараз Мінгарвыканкам выдзеліў яшчэ адну гасцініцу для пражывання медыкаў — «АйЦі Тайм» на 2 зоркі, размешчаную на тэрыторыі Парку высокіх тэхналогій (Купрэвіча, 4). Яе ўмяшчальнасць — каля 200 месцаў. Вось як знутры выглядае гэтая гасцініца:

Як і планавалася, лекараў рассяляюць па адным у нумар, каб яны менш кантактавалі. З выгод у кожным нумары прадугледжана душавая кабіна. Кухні няма. Бясплатнае трохразовае харчаванне медыкам дастаўляюць індывідуальна: персанал гасцініцы пакідае ежу ў пакетах у холе каля кожнага нумара, папярэджвае жыхара стукам у дзверы і сыходзіць. Выкарыстаны пластыкавы посуд пастаяльцы пакідаюць у гэтых жа пакетах каля дзвярэй — іх забірае персанал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?