16.04.2020 / 07:35

Біёлаг апісала наступствы каранавіруса для мозгу і лёгкіх 3

Дактары фіксуюць памяншэнне аб'ёму лёгкіх і пагаршэнне працы мозгу ў пацыентаў, якія ў цяжкай форме перанеслі каранавірус, паведаміла ria.ru прафесар Школы сістэмнай біялогіі Універсітэта Джорджа Мэйсана (ЗША) Анча Баранава.

«У некаторай часткі людзей пасля цяжкай формы каранавіруснай інфекцыі зніжаецца жыццёвая ёмістасць лёгкіх. Маладыя людзі марафон не могуць больш бегаць, а больш сталыя дыхавіцу адчуваюць, калі па лесвіцы падымаюцца. Зноў жа не ва ўсіх, а толькі ў тых, хто перанёс цяжкую форму, і нават у гэтым выпадку не ва ўсіх, а толькі ў тых, каму асабліва не пашчасціла», — сказала Баранава.

Яна таксама адзначыла, што ў хворых з цяжкім цячэннем COVID-19 назіраецца шмат неўралагічных сімптомаў.

«Напрыклад, у людзей сталага веку з цяжкім цячэннем бывае зблытанасць свядомасці і дэзарыентацыя. Здольнасць віруса выклікаць нейразапаленне сумневаў не выклікае. Хворыя паведамляюць, што нават пасля выпіскі са шпіталя, застаюцца стомленасць і туман у галаве», — удакладніла Баранава.

Біёлаг адзначыла, што пакуль не ясна, як доўга могуць захоўвацца гэтыя наступствы хваробы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ліцьвін металіст / Адказаць
16.04.2020 / 09:15
Абʼём лёгкіх можна трохі разьвіць, граючы на духавых інструмэнтах ці надзьмуваючы шарыкі, практыкаваньне такое.
0
хамса / Адказаць
16.04.2020 / 20:41
Ліцьвін металіст, ёсць дыхальная гімнастыка.. наш малы (астматык) пачаў яе рабіць.. хваліцца дасягненнямі за тыдзень - спачатку затрымліваў дыханне на 53 секунды (недахоп кіслароду адчуваўся на 20-й), цяпер затрымлівае на хвіліну і восем секунд (недахоп кіслароду адчуваецца на 50-й).. неблагі вынік за тыдзень 
0
Юрий Чиркин / Адказаць
16.04.2020 / 22:21
[Рэд. Выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру