22 чалавекі загінулі атрымалі і звыш 130 атрымалі раненні ў выніку цісканіны на стадыёне падчас адборачнага матчу чэмпіянату свету па футболе 2010 году паміж зборнымі Кот Д’Івуара і Малаві.

Трагедыя здарылася перад пачаткам матчу. Калі натоўп заўзятараў спрабаваў прайсці цераз вузкія дзверы, абрынулася адна са сценаў, што і выклікала паніку.

Паліцыя, каб спыніць натоўп, вырашыла ўжыць слёзацечны газ. Нягледзячы на трагедыю гульню вырашылі не адмяняць.

За зборную Кот Д’Івуара гуляць такія зоркі сусветнага футболу, як Дзід’е Драгба і Саламон Калу з «Чэлсі», Кало Турэ і Эманюэль Эбуэ з «Арсенала». Матч скончыўся з лікам 5:0 на карысць івуарыйцаў. Драгба забіў два мячы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?