instagram.com/dadofun

instagram.com/dadofun

Па заканчэнні біятлоннага сезона чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава разам з сям'ёй вярнулася ў Мінск, піша Sport.tut.by.

— Так супала, што каранавірусны перыяд у свеце прыйшоўся на перапынак у цэнтралізаванай падрыхтоўцы кітайскай каманды, — расказала алімпійская чэмпіёнка. — Таму мы з сям'ёй адправіліся ў Мінск, а нашы спартсмены — у Кітай, дзе да гэтага часу пасля вяртання з Еўропы знаходзяцца на строгім каранціне без магчымасці выхаду на вуліцу.

Пры гэтым трэнеры Домрачава і Б'ёрндален штодня адпраўляюць біятланістам трэніровачны план.

Праца ў біятлоннай пары працягваецца, хай і ў меншых аб'ёмах.

— Астатні час прысвячаем хатнім справам, прагулкам і гульням з дачкой. Таксама падтрымліваем фізічную форму з дапамогай прабежак на прыродзе, заняткаў на велатрэнажоры і сілавых практыкаванняў дома. У горад імкнемся не выбірацца, — падкрэслівае алімпійская чэмпіёнка. — Зрэдку выязджаем па прадукты, калі ўзнікаюць перабоі ў працы сайта дастаўкі. У такім разе, вядома ж, апранаем маскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0