Урадавы штаб зацвердзіў пашырэнне рэжыму надзвычайнага становішча з-за каранавіруса на ўсю тэрыторыю Японіі да 6 мая, піша ТАСС.

Асноўнай мэтай гэтых мер з'яўляецца скарачэнне перамяшчэння жыхароў Японіі ў перыяд святаў у канцы красавіка — пачатку мая. Міністр аховы здароўя таксама адзначыў, што ў шматлікіх прэфектурах колькасць выпадкаў заражэння перавысіла 100, што кажа пра рост маштабаў распаўсюджвання інфекцыі.

З 8 красавіка ў Токіа і прылеглых да яго прэфектурах Канагава, Сайтама і Ціба, прэфектурах Осака і Хёга на паўднёвым захадзе галоўнага японскага вострава Хансю і ў прэфектуры Фукуока на востраве Кюсю пачаў дзейнічаць рэжым НС, абвешчаны прэм'ер-міністрам Сіндза Абэ. Рэжым не прадугледжвае якіх-небудзь жорсткіх абмежавальных мер, разам з тым закрыліся многія сацыяльныя аб'екты і забаўляльныя ўстановы.

Пазней на аналагічны крок пайшлі ўлады прэфектур Ісікава, Фукуа і Хакайда.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?