16.04.2020 / 18:18

Дзе ў Беларусі можна здаць тэст на COVID «па жаданні»? Адказвае Мінздароўя 4

Ад чытача «Нашай Нівы» з Віцебска Васіля Р. прыйшло пытанне: «Ці можна дзесьці ў Беларусі здаць тэст на COVID «па жаданні», хоць і на платнай аснове? Бо ўчора Тутбай напісаў, што можна, я сёння тэлефанаваў у Віцебск, дыспансер, які яны пазначылі, і мне адказалі, што нельга».

Адказвае прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун: «Не, цяпер няма такой магчымасцi. Але праз 7—10 дзён, магчыма, будзе дадзены дазвол на магчымасць здачы экспрэс-тэсту».

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
вусцішны троль / Адказаць
16.04.2020 / 18:23
Адказ: толькі ў Драздах. А вось астатнім беларусам здаць тэст не магчыма.
2
Пятрок / Адказаць
16.04.2020 / 21:15
Калі сёння ўзнікла патрэба здаць тэст, то праз 7--10 дзён можна без тэста вынесьці заключэнне, што гэта была простая пнеўманія, абцяжараная нежаданнем змагацца за сваё жыццё.
0
Козік / Адказаць
16.04.2020 / 21:52
[Рэд. Выдалена]
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру