Тварог вывучалі па 30 паказчыках. Даследчыкі высвятлялі: ці не падробка, ці няма крухмалу або заменнікаў малочнага тлушчу, ці бяспечны прадукт для здароўя. У выбарку патрапілі расійскія брэнды, а таксама «Брэст-Літоўск».

Як паказала экспертыза, нормам па канцэнтрацыі малочнакіслых мікраарганізмаў адпавядае тварог толькі дзвюх марак: «Брэст-Літоўск» і «Дзмітраўскі малочны завод». Аднак у прадукцыі апошняга ўтрыманне дрожджаў аказалася ў 4600 разоў вышэй за максімальна дапушчальнае тэхрэгламентам.

У выніку толькі беларускі «Брэст-Літоўск» прайшоў праверкі без заўваг. Тварог з Брэста набраў 73 балы ў тэставанні і з салідным адрывам заняў першае месца.

Беларускія малочныя прадукты называлі найлепшымі ў Расіі і раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0