У міліцыю звярнулася з заявай магілёўка, якая расказала, што ў яе скралі аўтамабіль.

Жанчына прыпаркавала сваю машыну ў двары дома, а ўначы аўтамабіль скралі. Па папярэдніх даных, злодзей — 28-гадовы беспрацоўны магілёвец, які ўжо меў судзімасці за крадзеж. Высветлілася, што малады чалавек не проста быў знаёмы з пацярпелай, а напярэдадні вечарам прыходзіў да яе ў госці і прасіў даць яму аўтамабіль — пакатацца.

Бачачы, што хлопец п'яны, магіляўчанка яму адмовіла. Жанчына выставіла яго з кватэры, забараніўшы нават набліжацца да аўтамабіля.

Тады злодзей вырашыў самастойна ўзяць машыну — адчыніў яе і, праехаўшы некалькі кварталаў, кінуў яе.

Праваахоўнікі вярнулі транспартны сродак законнай уладальніцы. Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0