Быў у нядзелю ў гіпермаркеце, які знаходзіцца ў «Серабранцы». Набывалі з сяброўкай розныя пластыкавыя ёмістасці для кухні. Накупілі на тысяч 60. На касе разлічыліся, упакавалі. У машыне дзеля цікавасці паглядўелі адпаведнасьці цэннікаў на таварах і чэку. І вось што высветлілася: адна ёмістасць, на якой быў наклеены цэннік 8700, у чэку лічылася як 10150. А гэта ў розніцы каля 16%.

Прыйшоў на касу:

‑ Дзяўчына, а чаму цэннікі не супадаюць?
‑ Я не ведаю, ідзіце да інфацэнтру. Хутчэй за ўсё не паспелі зрабіць пераацэнку.

Прыходжу ў інфацэнтр:

‑ Дзяўчыны, чаму вы мяне падманваеце? Стаіць адзін цэннік, а лічыць па іншым…
‑Хутчэй за ўсё не паспелі зрабіць пераацэнку. Але мы не можам прадаць вам па старым кошце.

Я ўжо злы думаю: «ну вам жа недаспадобы будзе мая фраза: я не паспеў узяць дадаткова 1,5 тыс. руб». І калі я зраблю пакупку за 100 тыс, а мне праб’юць 116 тыс. І не я адзін такі і гэта не адзіны гіпермаркет з такімі фокусамі…

‑Дайце мне кнігу скаргаў!
‑Прабачце, мы разбярэмся і ўсё ўладкуем.
‑ Вы разбярэцеся. Але дайце мне кнігу скаргаў.

Я ведаю, што ўсё скончыцца тым, што я атрымаў ліст, у якім будзе напісана, што проста так атрымалася, што недахопы выпраўлены, вінаватыя пакараныя… Але я напісаў, што я супраць падману пакупніка такім нахабным чынам… І гэты тавар вярнуў, а грошы забраў.

Канечне, 1,5 тыс. не грошы, але асадак застаўся…

Дзмітры Ласько, блогі на kp.by>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0