Пажары ў Чарнобыльскай зоне на ўкраінскай тэрыторыі перашкаджаюць патушыць вецер і засуха. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях у Кіеве Ігар Шарый, піша УНІАН.

«Там вельмі вялікія плошчы. Чалавечых і матэрыяльных рэсурсаў дастаткова, але вельмі вялікія плошчы, і, на жаль, умовы надвор'я не дазваляюць працаваць вельмі хутка. Бо вецер раздзімае па ўсёй тэрыторыі», — сказаў ён на брыфінгу.

Шарый дадаў, што перашкаджае тушэнню агню і засуха.

«У сувязі з сухой зімой мы маем засуху ў пушчы, засуху ў лясах, і таму пажар развіваецца вельмі хутка, вельмі хутка. Зараз ён лакалізаваны, і цяпер на гэтых плошчах адбываецца тленне ляснога подсцілу, травы, тленне на месцы былога пажарышча», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0