Пік распаўсюджвання каранавіруса ў Расіі яшчэ не пройдзены, яшчэ вельмі шмат чаго неабходна зрабіць па ўсёй краіне ў сувязі з ростам колькасці заражаных, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.
«Усе бальніцы для барацьбы з каранавірусам павінны быць укамплектаваныя ў поўным аб'ёме як абсталяваннем, так і кадрамі», — падкрэсліў кіраўнік Расіі.