Урад заклікае заставацца дома тых, каму трэба быць у самаізаляцыі, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае БелТА.

«Па даручэнні прэзідэнта мы ўвялі рашэннем урада з 10 красавіка адпаведны рэжым самаізаляцыі для кантактных асоб, якія павінны знаходзіцца дома. Я б папрасіў строга кіравацца выдадзенымі патрабаваннямі, каб гэтыя асобы пакідалі месца свайго знаходжання толькі ў тых выключных выпадках, якія прапісаны ў пастанове ўрада», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Такія выключныя выпадкі — гэта наведванне найбліжэйшай прадуктовай крамы або аптэкі, вынас смецця. Усё астатняе — у дыстанцыйным рэжыме, без выхаду на вуліцу, нагадаў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0