У ЗША паведамілі пра станоўчыя вынікі выпрабавання прэпарата Remdesivir для барацьбы з пандэміяй каранавіруса COVID-19. Пра гэта заявіла доктар-інфекцыяніст Кейтлін Мален з Універсітэта Чыкага, паведамляе CNN.

Пацыенты з каранавірусам, якія атрымлівалі эксперыментальныя лекі, хутка паправіліся і менш чым за 7 дзён адправіліся дадому.

Аднак ва ўніверсітэце, які арганізаваў даследаванне, паведамілі, што каментар Мален апублікаваны без дазволу. На думку ведамства, нейкія высновы рабіць рана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0