У Брэсце ўвечары 17 красавіка затрыманы адзін з лідараў ініцыятыўнай групы па барацьбе з акумулятарным заводам Дзмітрый Бекалюк. Пра гэта паведаміў «Брэсцкай газеце» праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле яго слоў, у 19:15 Бекалюк патэлефанаваў жонцы і сказаў, што яго затрымалі ў горадзе і што яго вязуць у Ленінскі РАУС. Хутчэй за ўсё, на яго будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні за несанкцыянаваную акцыю пратэсту супраць акумулятарнага завода, якая прайшла ў Брэсце 12 красавіка. З вялікай доляй імавернасці да панядзелка актывіст будзе знаходзіцца ў ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0