На плантацыях у Паўднёвай Амерыцы можа ўзнікнуць недахоп рабочых па ўборцы кавы з-за каранавіруса, піша Bloomberg.

Асабліва гэта тычыцца Калумбіі, Бразіліі і Перу, на долю якіх прыпадае амаль дзве траціны сусветнай вытворчасці зярнят арабікі.

Рабочыя сыходзяць з плантацый, бо баяцца заразіцца каранавірусам. Да таго ж, збор кавы з'яўляецца цяжкай нізкааплатнай ручной працай у складаных умовах надвор'я.

Акрамя таго, вірус выклікаў паніку і скупку прадуктаў у крамах, у выніку чаго запасы вычарпаліся і цэны на арабіку падскочылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0